Калёна Жыгімонта
Калёна караля Жыгімонта (па-польску: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на пляцы перад Каралеўскім замкам у Варшаве.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калёна была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасьці дару караля Ўладзіслава IV у гонар ягонага бацькі, па праекце Аўгустына Лёчы і Канстантына Тэнкаля. Статуя была створана Клемэнтэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.
Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх дасьпехах. У правай руцэ ён трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.
Ствол калёны, першапачаткова выраблены зь мяккага канглямэрату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.
Падчас Варшаўскага паўстаньня калёна была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элемэнты ўзнавіў скульптар Юзэф Газы[1][2]). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар’ерам у Сылезыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Górski J., Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, Warszawa 1988. ISBN 9788301033224.
- Sygietyńska H., Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, Warszawa 1978.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калёна Жыгімонта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 52°14′50.31″ пн. ш. 21°00′48.03″ у. д. / 52.2473083° пн. ш. 21.0133417° у. д.